9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінчукі пад бел-чырво-белымі сьцягамі (Фота)

У панядзелак у Пінску, адным з старажытнейшых гарадоў Беларусі, лунаў бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг.

Штандар быў вывешаны актывістамі мясцовай філіі Маладога Фронту, якія актыўна дзейнічаюць у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Горад наш!”.

Паводле кампаніі, штодзень у розных гарадах Беларусі зьяўляюцца бел-чырвона-белыя сьцягі, праводзяцца разнастайныя акцыі і культурніцкія імпрэзы. Кампанія “Горад наш!” будзе цягнуцца да восені.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках