Улады вельмі хочуць атрымаць расейскі крэдыт
6- 10.06.2008, 12:26
Міністэрства фінансаў Беларусі і Расеі вядуць перамовы наконт атрымання Беларуссю расейскага крэдыта памерам у $2 млрд.
Пра гэта паведаміў журналістам у Менску першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
"Перамовы цяпер ў стадыі абмеркавання нашых магчымасцяў па прыцягненні і пагашэнні гэтага крэдыта. Мы кажам пра два мільярды даляраў, і мы будзем намагацца атрымаць гэтыя рэсурсы сёлета", - цытуе прадстаўніка Мінфіна Інтэрфакс.
Цяпер, па словах А.Харкаўца, "ідзе нармалёвая праца з расейскімі спецыялістамі па ацэнцы нашых макраэканамічных магчымасцяў, па прыцягненні і пагашэнні крэдыту". Намеснік адзначыў, што "больш камфортных і доўгіх грошай у нас не было".