10 чэрвеня 2026, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы сумны рэкорд: Менск – найгоршы горад у Эўропе

26

Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца ў сьвеце паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр.

Дасьледаваньне праводзілася ў больш чым 200 гарадах сьвету. На першым месцы ўжо другі год запар Цурых, другое падзяляюць Вена і Жэнэва. Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе - Прага (71-е месца). Вільня - на 78-м, Варшава - на 85-м, Рыга - на 89-м. Менск займае 183-е месца - найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пры ацэнцы якасьці жыцьця ўлічваліся:

* палітычная і сацыяльная абстаноўка (палітычная стабільнасьць, сіла закону і г.д.)

* эканамічная сытуацыя (курс валют, банкаўскія паслугі і г.д.)

* сацыяльна-культурная абстаноўка (цэнзура, абмежаваньне правоў чалавека і г.д.)

* здароўе і санітарыя (мэдычны сэрвіс, ліквідацыя адкідаў і г.д.)

* школьніцтва і адукацыя (стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.)

* транспарт і сфэра паслуг (праца грамадзкага транспарту, заторы на дарогах і г.д.)

* адпачынак (рэстараны, тэатры і г.д.)

* спажывецкія тавары (разнастайнасьць прадуктаў харчаваньня, машыны і г.д.)

* жытло (мэбля, камунальныя службы і г.д.)

* прыроднае асяродзьдзе (клімат, небясьпека стыхійнах бедстваў і г.д.)

Нагадаем, інтэрнэт-партал World Database of Happiness (Сусветная база звестак пра шчасце) выклаў у траўні вынікі даследаванняў, у якіх назваў самыя шчаслівыя і няшчасныя краіны свету. Аўтары працы разглядалі 95 дзяржаваў. Сярод самых няшчасных краінаў апынулася Беларусь.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках