18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Вялікабрытаніі: Толькі пасля правядзення свабодных выбараў адносіны ЕЗ з Беларуссю могуць палепшыцца

Толькі ў выпадку правядзення адкрытых і празрыстых парламенцкіх выбараў Беларусь можа разлічваць на паляпшэнне адносінаў з Еўрапейскім звязам, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс.

"Ёсць падставы для аптымізму. Усе краіны сябры-ЕЗ глядзяць на працэс парламенцкіх выбараў вельмі ўважліва. Калі будзе прагрэс, Беларусь можа чакаць паляпшэння адносінаў з Еўразвязам", - сказаў амбасадар Вялікабрытаніі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсе краіны сябры ЕЗ "спадзяюцца, што гэтыя выбары будуць праведзеныя нармалёва, будуць адпавядаць міжнародным нормам".

Дыпламат таксама заўважыў, што ў Беларусь прыбыла місія БДІПЧ АБСЕ, каб абгаварыць пытанні назірання за выбарамі, паведамляе "Інтэрфакс".

Найджэл Гулд-Дэвіс на гэтым тыдні быў прызначаны амбасадарам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі.

Да гэтага ён быў часовым павераным у справах Вялікабрытаніі ў Менску, а раней працаваў першым сакратаром па эканамічных пытаннях у амбасадзе Вялікабрытаніі ў Расеі. У Менск прыбыў у канцы жніўня 2007 года. Выконваў абавязкі старшыні дыпмісіі, паколькі прызначаны летась новы амбасадар Вялікабрытаніі Майкл Хэддак так і не змог прыступіць да выканання сваіх абавязкаў па прычыне хваробы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках