Флэшкі зраўнаюць у правах з алоўкамі
11- 12.06.2008, 14:12
Партатыўныя USB-назапашвальнікі, вядомыя ў народзе як флэшкі, могуць атрымаць у Беларусі дзяржаўны статут.
Урадавыя ўстановы краіны маюць намер прылічыць пераносныя флэш-драйвы да ліку базавага канцылярскага прыладдзя. Калі гэта адбудзецца, рынкавы попыт на недарагія носьбіты вырасце за кошт дзяржзамовы ў разы, піша сайт ElectroName.com.
Варта адзначыць, што любоў беларускіх чыноўнікаў флэшкі заваявалі са спазненнем на 8 гадоў. Пік папулярнасці партатыўных носьбітаў інфармацыі прыйшоўся на 2000 год, калі USB Flash ганарліва ішоў па кабінетах заходніх клеркаў, міністраў і нават прэзідэнтаў. Павальнае захапленне кампактнымі назапашвальнікамі фактычна знішчыла рынак стандартных 1,44 Мб дыскет і прылад для іх чытання.
У Беларусі яшчэ тры гады таму флэшкі не адносіліся да прадметаў першай неабходнасці. Віной таму былі высокія рознічныя кошты на назапашвальнікі, якія трымаліся на ўзроўні 30-40 даляраў у залежнасці ад ёмістасці і хуткадзейнасці. Акрамя таго, службоўцы сумняваліся ў тым, што мініятурныя назапашвальнікі могуць надзейна захоўваць дзяржаўныя сакрэты і важныя дакументы.
Стаўленне да ёмістых бірулек змянілася літаральна з пачатку гэтага года. Пры гэтым дакладная прычына, па якой кабінетныя працаўнікі пацягнуліся да сучасных тэхналогій, назваць складана. Прадстаўнікі органаў улады запэўніваюць, што яны і шматлікія іх калегі сталі актыўна выкарыстоўваць USB Flash крыху болей за год таму. З'явілася нават адмысловая бюракратычная мода на флэш, якая вызначала, якога колеру і памеру павінен быць назапашвальнік, каб адпавядаць дзяржаўнаму статуту.
Як правіла, у абласных і раённых цэнтрах дзяржаўнай флэшкай лічыліся чорныя дэвайсы, выкананыя ў класічным квадратна-прамавугольным дызайне. Гламурныя мадэлі былі папулярныя ў дзяржустановах Менска і Менскай вобласці. Зрэшты, візуальныя патрабаванні не былі абавязковымі. Адпаведна, па словах асобных чыноўнікаў, адсутнічала дызайнерскае і тэхналагічнае адзінства, якога лёгка дамагчыся лаканічнымі рэкамендацыямі і дырэктывамі.
Не выключана, што пры азначэнні буйнай дзяржаўнай замовы на партатыўныя носьбіты будуць высунутыя выразныя крытэры, якім павінная будзе адпавядаць масавая дзяржаўная флэшка. Можна выказаць здагадку, што адмысловы ўпор будзе зроблены на надзейнасць і бяспеку захоўвання дадзеных.
Па такіх крытэрах дзяржаўнымі фаварытамі могуць стаць прадукты пад брэндамі Transcend, Kingston і PQI. Прынамсі, менавіта гэтыя гандлёвыя маркі карыстаюцца адмысловым попытам у заходніх апаратчыкаў і займаюць лідуючыя пазіцыі ў тэстах па надзейнасці і бяспецы. Зрэшты, выбар можа пасці і на вядомыя рашэнні ў скуры ад кампаніі Prestigio.
Варта адзначыць, што, па дадзеных кампаніі "Асбіс" - афіцыйнага дыстрыбутара сусветных IT-брэндаў, попыт на згаданыя "знакамітыя" флэшкі на беларускім рынку стала расце. З 2006-га па 2007 год рост продажаў склаў каля 300%. У бягучым годзе плануецца прадаць у два разы больш.
Па меркаванні мэнэджараў кампаніі, росту папулярнасці назапашвальнікаў спрыяла паніжэнне кошту і адначасовае падвышэнне якасці USB-дэвайсаў і іх ёмістасці. Характэрна, што пашырэнне беларускага рынка збыту традыцыйна паўплывала на якаснае ўтрыманне прадуктовай лінейкі флэш-назапашвальнікаў. Сёння беларусам даступныя ўсе прагрэсіўныя напрацоўкі сусветных вытворцаў у вобласці захоўвання, шыфраванні і бяспечнай транспартоўкі дадзеных.
З'яўленне буйнай дзяржаўнай замовы, а ўжо тым больш раўнаванне флэшкі у правах з алоўкамі, асадкамі і ласцікамі, можа сур'ёзна паўплываць на расстаноўку сіл сярод прадстаўленых у Беларусі вытворцаў. Прычым, па словах адмыслоўцаў, у трыа Transcend, Kingston і PQI ёсць усе шанцы замацавацца ў верху спісу лідэраў. Судзячы па прадуктовай лінейцы, пышнай тройцы ёсць што прапанаваць як радавому клерку, так і ўладальніку важных дзяржаўных сакрэтаў.