10 чэрвеня 2026, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы дадуць сваю адзнаку выбарчай кампаніі

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінскі камітэт" (БХК) плануе маніторынг выбараў у "палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу".

Пра гэта было заяўлена 12 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

"Фактычна, мы ўжо пачалі маніторынг сітуацыі напярэдадні выбараў, - паведаміў старшыня БХК Алег Гулак. - Нам важна не проста сачыць за выкананнем выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў, але і паспрабаваць прааналізаваць дынаміку правядзення выбараў у Беларусі".

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, у сваю чаргу, паведаміў, што беларускія праваабаронцы не будуць ладзіць масавае назіранне ў дзень галасавання. "Мы зыходзім з таго, што ў дзень галасавання вынікі выбараў ужо будуць зроблены, таму этапы выбарчай кампаніі перад днём галасавання будуць граць важнейшую ролю", - адзначыў А.Бяляцкі.

Па ягоных словам, беларускія праваабаронцы плануюць маніторынг у 100 выбарчых акругах. У кожным з іх за сітуацыяй будуць назіраць па тры чалавекі. Пры здзяйсненні маніторынгу БХК плануе супрацоўнічаць з беларускімі праваабаронцамі, не ўваходнымі ў аб'яднанне.

А.Гулак падкрэсліў, што маніторынг не будзе здзяйсняцца "у інтарэсах пэўных палітычных сіл". "Мы імкнемся аб'ектыўна прааналізаваць выбарчую кампанію", - заявіў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках