18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 12 гадзін еўрапеец мае месячны заробак беларуса

49

У вясновым звароце да парламента Аляксандр Лукашэнка падлічыў, што праз тры гады сярэдні заробак у Беларусі павінен скласці 700 даляраў.

Урад, які ў прагнозах заклаў на 2010-ы зарплату ў 500 "амерыканцаў", тут жа яе пералічыў. Але Лукашэнка ў сваіх абяцанках пайшоў яшчэ далей, нагадвае «КП в Беларуси»

- Заробная плата, эквівалентная 500 далярам, нас ужо не задаволіць, у гэтай пяцігодцы трэба выходзіць на 700, а магчыма, і набліжацца да 1000, - сказаў Лукашэнка 10 чэрвеня ў часе прызначэння кіраўнікоў мясцовых органаў улады.

Пакуль што службоўцы свае планы не адкарэктавалі

- Мы працуем над тым, каб вывесці сярэдні заробак па краіне на 700 даляраў да канца пяцігодкі (пяцігодка сканчаецца ў 2010-м годзе). Гэта цалкам рэальна. Іншых паказнікаў да нас пакуль не даводзілі. Калі скажуць, будзем пераглядаць прагноз, - прызнаўся адзін з урадавых службоўцаў.

Сёння сярэдні заробак складае каля 390 даляраў. Выходзіць, што да запаветнай тысячы яшчэ 610 "зялёных". Каб яна апынулася ў гаманцах беларусаў, кожны год трэба дадаваць прынамсі 250 даляраў (або кожны месяц па 20).

Эксперты "Камсамолкі" ужо казалі, што нічога немагчымага ў такіх тэмпах росту заробкаў няма. Іншы клопат, колькі пры гэтым мы будзем плаціць за прадукты, адзенне і камуналку.

А тым часам

Еўрапеец за гадзіну зарабляе ў 14 разаў болей за беларуса.

Па статыстыцы Еўракамісіі, за гадзіну працы жыхар Еўразвяза мае 20,35 еўра. У Беларусі гэты паказнік усяго толькі 1,38 еўра (пры 40-гадзінным працоўным тыдні). Еўрапейцу, каб атрымаць сярэдні заробак беларуса, трэба прапрацаваць крыху больш за 12 гадзін.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках