10 чэрвеня 2026, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст пазбавіў ліцэнзіяў чатыры рыэлтарскія арганізацыі

Мінюст выявіў парушэнні ў дзейнасці шэрагу рыэлтарскіх арганізацыяў, паведамілі ў міністэрстве.

Як паведамляе БелТА, у часе планавых праверак у некаторых рыэлтарскіх арганізацыях знойдзены парушэнні афармлення, заключэння і рэгістрацыі дамоваў на аказанне паслуг. Адсутнічалі асобныя абавязковыя дакументы, подпісы дырэктара арганізацыі і спажыўца, пячатка рыэлтарскай арганізацыі, умовы аплаты за выкананую працу. Выяўлены асобныя выпадкі спагнання рыэлтарскімі арганізацыямі са спажыўца аплаты за паслугі, не адпаведныя фактычна выкананым. У шэрагу выпадкаў да працы прыцягваліся асобы без належных паўнамоцтваў і не са штату арганізацыі.

Згаданыя недахопы парушалі законныя правы грамадзян і ў выпадку ўзнікнення судовых спрэчак маглі пазбавіць іх магчымасці абароны ўласных інтарэсаў.

Паводле інфармацыі Мінюста, падчас праверак чыніліся перашкоды ўпаўнаважаным службовым асобам ліцэнзавальнага органа ў правядзенні праверак - падаванне няпэўнай інфармацыі, адмова ў дачы пісьмовых тлумачэнняў.

Па выніках праверак выканання рыэлтарскімі арганізацыямі заканадаўства Міністэрствам юстыцыі Беларусі ў 2008 годзе вынесены 31 загад аб скасаванні парушэнняў заканадаўства, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 28 кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый, анулявана 4 ліцэнзіі на права ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці, анулявана 8 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара.

Паводле рашэння калегіі Міністэрства юстыцыі анулявана ліцэнзія на выкананне рыэлтарскіх паслугаў ТДА "Агентство недвижимости "Город" (Віцебск); прыпынена дзеянне ліцэнзій на выкананне рыэлтарскіх паслуг: ЗАТ "Пакодан" (Менск), ПУП "Все вопросы" (Менск), ТАА "Мілхаўс Эстэйт Мэнэджмэнт" (Менск), ТДА "Жилищный капитал" (Менск).

Арганізацыі, дзеянне ліцэнзій на выкананне рыэлтарскіх паслуг якіх прыпынена, не маюць права на дзейнасць у перыяд прыпынення, і абавязаны абвясціць спажыўцам аб прыпыненні дзейнасці, адзначылі ў Мінюсце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках