10 чэрвеня 2026, Серада, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага прэзідэнта падазраюць у сувязях з зарганізаванай злачыннасцю

У камітэце сената ЗША пад старшыняваннем былога кандыдата ў прэзідэнты Джозафа Байдэна 12 чэрвеня прайшлі слуханні пад назвай "Нафта, алігархі і магчымасці: энергетыка ад Цэнтральнай Азіі да Еўропы".

У сваім выступе перад сенатармі партнёр кансалтынгавай кампаніі AZEast Group Раман Купчынскі заявіў пра неабходнасць правядзення татальнай праверкі дзейнасці "Газпрома" у сувязі з цяперашнімі перамовамі расейскага газавага манапаліста наконт размяшчэння сваіх акцый на фондавай біржы Нью-Ёрка (NYSE), піша "Коммерсант".

Колішні вядучы аналітык на радыё "Свобода", у апошнія гады Купчынскі разглядаў дзейнасць "Газпрома" і "Расукрэнерга". Ён лічыць, што без уважлівага вывучэння "еўрапейскіх аперацый" найбуйнага расейскага манапаліста, а таксама аналізу "тактыкі жорсткай рукі" у краіне не абысціся, паведамляе Newsru.com.

У тэксце свайго выступу Раман Купчынскі сцвярджае, што "існуюць шматлікія доказы ўцягнутасці расейскай зарганізаванай злачыннасці ў расейскі энергетычны бізнэс, пра што цалкам інфармаванае і з чым ціха згоднае расейскае кіраўніцтва".

У пацверджанне сваіх словаў Купчынскі згадаў гісторыю кампаніі "Расукрэнерга", адной паловай акцый якой валодае "Газпром", а другі - два ананімныя украінскія бізнэсмэны, якія супрацоўнічалі з расейскай зарганізаванай злачыннасцю. Пры гэтым тры тыдні таму прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прызначыў аднаго з выканаўчых дырэктараў "Расукрэнерга" Канстанціна Чуйчанку сваім ключавым дарадцам.

Гісторыі "захопу румынскага алюмініевага і золатаздабывальнага бізнэсу кампаніямі расейскіх уладальнікаў, спробы ценявых кампаній, падазраваных у сувязях з зарганізаванай злачыннасцю, і "Газпрома" атрымаць кантроль над значнымі сегментамі вугорскага газаразмеркавальнага бізнэсу" у чорговы раз даводзяць, што расейская зарганізаваная злачыннасць спрыяе пашырэнню эканамічнай гегемоніі Крамля.

У сваю чаргу, былы дарадца па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Альберта Гора, цяперашні дарадца па геапалітыцы кандыдата ў прэзідэнты ЗША Барака Абамы Збігнеў Бжэзінскі выказаўся падчас слуханняў і адносна постаці прэм'ера Уладзіміра Пуціна. На думку Бжэзінскага, "Пуцін з'яўляецца нацыянальным лідэрам". "Дарэчы, адзін прэм'ер-міністр у Італіі таксама ў свой час быў нацыянальным лідэрам, калі стаў на чале фашысцкага руху", - дадаў Бжэзінскі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках