banner1 banner1 banner1

16.06.2008

Мастацтва супраць дыктатуры 1

8:37, — Культура

У Эстонскім Парлямэнце на мінулым тыдні адчынілася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры».

Аўтары выставы — гэта ня толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, чые працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы ня толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне.

У выставе бяруць удзел працы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Усе яны з'яўляюцца ўдзельнікамі творчай групы «Пагоня», вядомай сваёй адданасьцю ідэям дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня Беларусі, за што яе вельмі ня любяць беларускія ўлады.

Выстава задумана для прэзентацыі альтэрнатыўнай Беларусі, краіны з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі і эўрапейскай культурай, з творчай элітой, якая ня хоча пагадзіцца з ладам рэчаў, які зараз існуе, той Беларусі, якая заўсёды была часткай эўрапейскай культурнай прасторы.

Выставу адчыніла віцэ-сьпікер Эстонскага парлямэнту спадарыня Крысьціна Оюланд. Яна выказала ўдзячнасць і падтрымку беларускім дзеячам мастацтва за тое, што яны робяць для захаваньня нацыянальнай культуры Беларусі. У адкрыцьці ўзялі ўдзел вядомы дзеяч культуры Алесь Шатэрнік і палітык Зянон Пазьняк. На адкрыцьцё прыйшлі эстонскія парлямэнтарыі, грамадскія дзеячы і журналісты.

Выстава арганізаваная эстонскай грамадскай арганізацыяй «Valgevene uus tee» у партнэрстве са згуртаваньнем «Трэці Шлях» і Беларускім Музеям у Ню-Ёрку пры падтрымцы Эстонскага парляменту і фонду «Адкрытая Эстония».

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка


Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: