banner1 banner1 banner1

16.06.2008

Ідэалогія бярэ верх над тэхналогіяй

8:42, — Грамадства

Ва ўжо зачыненай нібыта на прафілактыку "Бабруйск-арэне" тэрмінова наросцяць лёд да міжнароднага фэсту.

Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама Міхаіл Свістуноў на чарговай планёрцы абвясціў аб закрыцці лёдавай арэны, піша Bulletinonline.

Маўляў, для правядзення прафілактычных працаў. Пры гэтым спаслаўся спартовы функцыянер на тое, што пастаўнікі абсталявання Лёдавага палаца не раяць яго эксплуатаваць пры тэмпературы знешняга паветра больш чым 20 градусаў.

Дырэктар "Бабруйск-Арэны" Міхаіл Бастынец у інтэрв'ю мясцовай газеце сцвярджае, што ва ўсім свеце лёдавыя арэны размарожваюцца ўжо ў траўні, з надыходам трывалага цёплага надвор'я. "Нам давялося крыху затрымацца з-за ўрачыстага адкрыцця", - тлумачыць ён. І прапануе бабруйчукам пачакаць: да сярэдзіны жніўня.

У той самы час начальнік аддзела культуры гарвыканкама Вадзім Шчэрбіч заяўляе пра меркаваны выступ ў "Бабруйск-Арэне" Іллі Авербуха з шоў "Ледавіковы перыяд". Яно павінна адбыцца ў Дзень горада 29 чэрвеня, у часе фэсту "Вянок сяброўства".

Да ўсяго іншага, Федэрацыя хакея РБ апублікавала каляндар восьмага кубка Беларусі. І вырашальны паядынак турніру запланаваны на 18 жніўня акурат у Бабруйску.

Паспалітых грамадзян бянтэжаць такія заявы.

- Яшчэ школьнікам я ездзіў на аздараўленне ў Іспанію,- кажа цяперашні выпускнік Іван.- Там спёка не раўня беларускай, але коўзанкі працуюць цэлы год.

- А што, менавіта ў гэтыя дні ў Бабруйску рэзка пахалодае? - трывожыцца пенсіянер Сямён Майсеевіч.

І хоць лёдавая арэна на прафілактыку ўжо зачынілася, па словах аднаго з супрацоўнікаў "Бабруйск-Арэны", загадана аднавіць лёд ужо праз два тыдні, да "Вянка сяброўства". Потым коўзанкі зноў зачыняць на прафілактыку, а лёд зноў падпаляць, да сярэдзіны жніўня.

Няясна толькі: колькі каштавацьме гораду такая частая змена зімы і лета?

А пакуль замест коўзанак бабруйчукам прапануюць наведваць залы аэробікі і трэнажоры ў "Бабруйск-Арэне".

Напісаць каментар (0)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта05.01.0906.01.09
EUR3 703.003 635.76
USD2 650.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: