Ветэранаў забяспечаць «правільнымі» газетамі
11:10, — Грамадства
Падпіску на дзяржаўныя перыядычныя выданні для ветэранаў Другой сусветнай вайны прафінансуюць галоўныя банкі Беларусі.
Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання "Фонд "Перамога - 1945 год" Аляксандр Бітус. Па ягоных словам, ужо ёсць пагадненні з шэрагам банкаў, цяпер рыхтуецца спіс ветэранаў, у які будзе ўключана некалькі тысяч чалавек.
Аляксандр Бітус адзначыў, што гэта не першая акцыя, якая ладзіцца праз падтрымку беларускіх банкаў. З ініцыятывы і хадайніцтва Фонда "Перамога - 1945 год" Белзнешэканомбанк і Белпрамбудбанк аказалі матэрыяльную дапамогу групе ветэранаў у арганізацыі лячэння і набыцці якасных медыцынскіх прэпаратаў на агульную суму каля 7 тыс. даляраў.
Цяпер у Беларусі жыве 57479 ветэранаў вайны. З іх 12841 - інваліды першай і другой группы, маюць патрабу ў штодзённым медыцынскім доглядзе. У жывых засталіся 22 Героі Савецкага Саюза, з якіх 13 не ўстаюць і маюць патрэбу ў сталай медыцынскай дапамозе і доглядзе.





