banner1 banner1 banner1

16.06.2008

Арганізатары «правалілі» першае нацыянальнае авіяшоў важная навіна

13:36, — Грамадства

Адменена першае беларускае нацыянальнае авіяшоў "Менск Аэра 2008", запланаванае на 3-6 ліпеня на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна".

Замест яго там пройдзе "парад пакаленняў". Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" Аляксандр Мятла. Па ягоных словах, фонд спачатку выступаў адным з арганізатараў шоў, але спыніў адносіны з ЗАТ "Солмедыягран" з прычыны неналежнай арганізацыі мерапрыемства.

Аляксандр Мятла распавёў, што ЗАТ "Солмедыягран" выпусціла 250 тыс. квіткоў і плануе знаходжанне на "Лініі Сталіна" 80 тыс. чалавек. Суразмоўца сцвярджае, што "Лінія Сталіна", нават з улікам дадатковых месцаў, можа прыняць адначасова не больш за 10 тыс. гледачоў.

Акрамя таго, на тэрыторыі комплексу адсутнічаюць умовы для палётаў паветраных шароў, якія планаваліся падчас авіяшоў.

Таксама ў арганізатараў "Менск Аэра 2008" няма пагадненняў з яго ўдзельнікамі, пра якіх раней было заяўлена, у тым ліку з расейскімі пилотавымі групамі "Стрыжы" і "Рускія віцязі".

"Спачатку планавалася, што вядоўцам шоў будзе вядомы расейскі шоўмен Леанід Якубовіч, які прыляціць на сваім самалёце. Меркаваліся выступы Льва Лешчанкі і Іосіфа Кабзона. Але нічога гэтага няма. Няма праграмы, якую мы рэкламавалі на працягу некалькіх месяцаў", - сказаў суразмоўца.

Замест "Менск Аэра 2008" на "Лініі Сталіна" пройдзе "парад пакаленняў" з удзелам вайскоўцаў у форме ўзораў ад 1917 года па сучасную.

Падобна, пра існаванне вайсковай формы да 1917 года ў фондзе "Памяць Афгана" нават і не здагадваюцца, як і пра тое, што ў беларускага ваярства ці не тысячагадовая гісторыя, з пачаткам прынамсі ад вядомай нават школьніку з падручніка па гісторыі бітвы на Нямізе 1067 года.

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка


Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: