9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйнае агенцтва БелТА абвінавацілі ў распаўсюдзе дэзінфармацыі

1

Расейская спявачка Земфіра выставіла прэтэнзіі да дырэкцыі Міжнароднага фэсту мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з-за дэзінфармацыі пра яе канцэрт у часе фэсту, якую распаўсюдзіла дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Пра гэта паведаміў 18 чэрвеня на прэс-канферэнцыі дырэктар фэсту і генеральны дырэктар дзяржаўнай установы "Цэнтр культуры "Віцебск" Радзівон Бас.

Па ягоных словах, гэта адбылося з-за таго, што за паўтары месяцы перад фэстам, 28 траўня, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА апублікавала інфармацыю, што ў ноч з 17 на 18 ліпеня на "Славянскім базары" адбудзецца сольны канцэрт Земфіры. Пазней пра гэта са спасылкай на інфармагенцтва паведамілі шматлікія беларускія і расейскія друкаваныя і электронныя СМІ. Пры гэтым, па словах Р.Баса, дырэкцыя фэсту толькі вяла перамовы з прадзюсарамі спявачкі пра магчымы канцэрт, паведамляе БелаПАН.

"Але гэта было толькі на ўзроўні гутарак - ніякіх кантрактаў не было падпісана. Аднак з'явілася інфармацыя, што канцэрт адбудзецца. У выніку спадарыня Рамазанава і яе прадзюсары выставілі нам прэтэнзіі. І мы пісалі тлумачэнне, што выбачайце, гэта не мы вінаватыя", - заявіў Р.Бас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках