Выдаткі звычайнай беларускай сям'і павялічыліся на 30,3%
3
13:55, — Грамадства
Па інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу, у першым квартале 2008 года спажывецкія выдаткі ў сярэднім на адну беларускую сям'ю павялічыліся на 30,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Дадзеныя прыводзяцца па выніках выбарковага абследавання сямейных гаспадарак. У сярэднім беларуская сям'я ў паказаны перыяд штомесяц выдаткоўвала на спажывецкія патрэбы 960,4 тыс. рублёў. З іх 41,1% "сыходзіў" на прадукты харчавання (у першым квартале 2007 года - 40,5%), 2,3% - на алкаголь (2,2%), 33,3% - на нехарчовыя тавары (33,7%). На аплату паслуг у сярэднім выдаткоўвалася 23,3% усіх спажывецкіх выдаткаў (23,6%). З іх на жыллёва-камунальныя паслугі - 8,9% (9,6%), піша БелаПАН.
Пры гэтым Мінстат адзначае, што ўдзельная вага насельніцтва са сярэднедушавым даходам да 150 тысяч рублёў па краіне склаў 2,1%; ад 150,1 да 300 тыс. - 22,8%; ад 300,1 да 500 тыс. - 40,3%; ад 500,1 да 700 тыс. - 19,9%; звыш 700 тыс. - 14,9%.
Самая высокая доля насельніцтва з нізкім сярэднедушавым даходам (менш за 150 тыс. рублёў) назіраецца ў Віцебскай вобласці - 3,4%, з прыбыткамі звыш 700 тыс. на чалавека - у Менску - 30,4%.





