9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высяленне «Газеты Слонімскай» прыспешваюць

2

Сёння галоўнага рэдактара адзінага незалежнага выдання Гарадзеншчыны “Газеты Слонімскай” папярэдзілі, што рэдакцыя мусіць высяліцца цягам пяці дзён.

Між тым яшчэ перад выходнымі была дамоўленасць з арэндадаўцам – слонімскім камбінатам бытавога абслугоўваньня, што рэдакцыя мае час на працягу двух тыдняў, каб пераехаць у новае месца, паведамляе “Радыё Рацыя”.

На дадзены момант галоўны рэдактар газеты Віктар Валадашчук кажа, што рэчы пакуюцца, але ў большай ступені супрацоўнікі займаюцца выпускам новага нумара. Тым ня меней, увечары найбольш цяжкія рэчы будуць перавезеныя ў прыватныя памяшканні.

Нагадаем, “Газета Слонімская”, адзінае з нязнішчаных уладамі незалежных друкаваных выданняў у Гарадзенскай вобласці, апошнім часам сутыкнулася з неверагодным ціскам уладаў.

Напрыканцы красавіка галоўнаму рэдактару Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Перад гэтым у рэдакцыю прыйшло паведамленне пра скасаваньне дамовы арэнды на памяшканне, якое газета здымала 7 гадоў і зараз ужо канчаткова мусіць вызваліць. 29 траўня галоўнаму рэдактару “Газеты Слонімскай” Віктару Валадашчуку прапанавалі забраць акт аб вызваленні памяшканьня.

Рэдакцыю таксама пазбаўляюць ліцэнзіі на раздробны гандаль, у выніку чаго праблематычным стане распаўсюд газеты. А ў траўні загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў Віктара Валадашчука і яго блізкіх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках