Турызм па-беларуску: Дымлівыя горы адходаў хочуць зрабіць курортам
1- 2.06.2008, 16:27
Больш за 800 млн тон адходаў сабралася каля Салігорскага калійнага камбіната. З іх могуць зрабіць… гарналыжны курорт.
"У Беларусі ў цяперашні час налічваецца 856 млн тон усіх адходаў, з якіх больш за 800 млн тон прыходзіцца на Салігорскі калійны камбінат", - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Апацкі. Па ягоных словах, штогадовая колькасць адходаў ад вытворчасці Салігорскага калійнага камбіната складае 25 млн тон.
Пры гэтым першы намміністра адзначыў, што "пакуль у свеце, і ў Беларусі ў тым ліку, не вырашанае пытанне прапрацоўкі адходаў калійнай вытворчасці". "Дзе-нідзе вырабляецца транзіт адходаў у нішы, з якіх здабывалася калійная руда, але гэта не вельмі распаўсюджаная практыка", - паведаміў А.Апацкі.
У сваю чаргу начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Миіпрыроды Аляксандр Рачэўскі адзначыў, што "з прыродаабароннага пункту гледжання адходы калійнай вытворчасці не робяць вялікай пагрозы. Праз год-два верхні слой закрышталізоўваецца і горы адходаў скончваюць дыміць. У заходніх краінах такія горы засыпаюць пяском і іх выкарыстоўваюць нават як гарналыжныя курортые курорты".
"Вялікую небяспеку прадстаўляюць саляныя рассолы", - адзначыў А.Рачэўскі. Разам з тым ён паведаміў, што ў раёне Салігорскага калійнага камбіната дзейнічае вельмі шмат назіраючых станцый, што вядуць маніторынг за водамі ў сувязі з захоўваннем саляных раствораў.