9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Венгрыі: «Я ведаю, што сцяг ЕЗ не заўсёды вітаецца на вуліцах Менску»

3

Пытанне прынцыповай важнасці, каб каля амбасады быў «такі вялікі сцяг Еўразвяза, які толькі можна ўзняць на флагшток», заявіў напярэдадні адкрыцця амбасады Венгрыі ў Беларусі глава дыпмісіі Ферэнц Контра.

3 чэрвеня ў Менску па адрасе Платонава, 1б пачынае працу амбасада Венгрыі ў нашай краіне. Ужо праз два тыдні пасля адкрыцця ў амбасадзе плануюць пачаць выдачу шэнгенскіх віз беларусам, пішуць «Белорусские новости».

«Я ведаю, што сцяг ЕЗ не заўсёды вітаецца на вуліцах Менску. Але ён не небяспечны, гэта сімвал супрацоўніцтва дзяржаваў-сябраў ЕЗ, яго не трэба баяцца! — тлумачыць сваю пазіцыю Ферэнц Контра. — Чым больш сцягоў Еўразвяза будзе ўсюды і паўсюль — і на вуліцах беларускіх гарадоў, і на перамовах, — тым мацнейшым будзе супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ».

Венгрыя, як сябра Еўразвяза поўнасцю падзяляе палітыку ЕЗ у адносінах Беларусі, нагадвае венгерскі дыпламат. Так, з 2004 года існуе абмежаванне сустрэч на міністэрскім узроўні — нашыя міністры не сустракаюцца, у якасці двухбаковага партнёра Венгрыя не можа выйсці на паўнавартаснае палітычнае супрацоўніцтва з Беларуссю. «Мы не можам супрацоўнічаць на аснове агульных каштоўнасцяў таму, што нашыя каштоўнасці пакуль разыходзяцца», — указвае Контра.

Па ягоных словах, усё залежыць ад крокаў беларускага кіраўніцтва: калі пачнуцца працэсы дэмакратызацыі, не будзе палітзняволеных, «ЕЗ адкажа ўзаемнасцю», паколькі гатовы да «вельмі інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Беларуссю на аснове агульных каштоўнасцяў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках