ДАІ: Ровары рэгістраваць не будзем
4- 20.06.2008, 8:44
Намеснік начальніка ДАІ МУС Беларусі Ігар Ваніцкі, каментуючы нядаўняе паведамленне, заявіў, што дзяржаўтаінспекцыя не ініцыявала рэгістрацыі ровараў, мапедаў і квадрацыклаў.
Не пацвердзілі такую інфармацыю і ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, і ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе БелТА.
Нагадаем, у распаўсюджанай перад тым інфармацыі вялося: "Новаўвядзенні, датычныя інтарэсаў ўладальнікаў ровараў, мапедаў і квадрацыклаў, павінны быць распрацаваны і вынесены на разгляд Сталай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў да 30 чэрвеня. МУС сумесна з Мінтрансам і Мінадукацыі абавязаны разгледзець магчымасць рэгістрацыі гэтых сродкаў руху".