9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за два гады падаражэў цукар

Раздробныя кошты на цукар-пясок у Беларусі з 20 чэрвеня павялічаны ў сярэднім на 5%.

"Пастановай міністэрства эканомікі N124 з 20 чэрвеня 2008 года падвышаюцца ў сярэднім на 5% раздробныя кошты на цукар-пясок", - цытуе Інтэрфакс паведамленне прэс-службы. Раздробны кошт на цукар-пясок на вагу складзе Br1,84 тыс. за кг, на цукар-пясок, фасаваны ў поліэтыленавыя і папяровыя пакеты па 1 кг - Br2 тыс. за кг.

Як патлумачылі ў міністэрстве, дзейныя дагэтуль раздробныя кошты на цукар-пясок не змяняліся з чэрвеня 2006 года. "Рашэнне пра павелічэнне раздробных коштаў на цукар-пясок прынята для паэтапнага кампенсавання падаражэння сельскагаспадарчай сыравіны, паліўна-энергетычных рэсурсаў, паляпшэння фінансавага стану цукраапрацоўных арганізацый, а таксама з улікам кан'юнктуры зняшняга рынка", - дадалі прадстаўнікі Мінэканомікі.

Ініцыяваў падвышэнне коштаў канцэрн "Белдзяржхарчпрам".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках