9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адмяніў санкцыі супраць Кубы

На саміце Еўразвяза ў Брусэлі прынята рашэнне афіцыйна адмяніць дыпламатычныя санкцыі адносна Кубы для "заахвочвання Рауля Кастра" у прасоўванні дэмакратычных рэформаў.

Пра гэта заявіла журналістам Крысціна Галах, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па адзінай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўера Саланы.

Дыпламатычныя санкцыі, якія абмяжоўвалі візіты на Кубу высокіх прадстаўнікоў ЕЗ, былі ўведзены ў 2003 годзе на знак пратэсту супраць сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне.

У 2005 годзе дзеянне санкцыяў было прыпынена, і іх цяперашнюю адмену можна ўспрыняць як сімвалічны жэст. "Ён закліканы заахвоціць кубінскага лідэра Рауля Кастра, які нядаўна пераняў кіраванне ад свайго брата Фідэля, дамагацца прагрэсу ў абсягу правоў чалавека", - каментуе ў пятніцу рашэнне ЕЗ тэлекампанія Сі-Эн-Эн.

Нагадаем, пасля прыходу да ўлады брат Фідэля Кастра Рауль дазволіў кубінцам набываць побытавую тэхніку, кампутары, DVD і кандыцыянеры. Праўда, шараговаму кубінцу гэта ўсё роўна не да ўзняцця.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках