Перадыслакацыя
11:34, — Грамадства
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога шэраг вайсковых частак змяняе месца дыслакацыі.
Так, шэсць вайсковых частак (вайсковае мястэчка №54) атрымалі новыя месцы прапіскі. Частка 28729 з Менска перабіраецца ў Жодзіна, частка 61678 - у "Печы" пад Барысавам, а часткі 65402, 35703 і 14860 - застаюцца ў Менску, але перыязджаюць у іншае вайсковае мястэчка, піша «Народная воля».
Пераносіцца таксама стрэльбішча вайсковай часткі 04147, пераязджае ў новае месца ўзорнапаказальны аркестр Узброеных сілаў.
Гэткая масавая перадыслакацыя вайскоўцаў звязана з будаўнічым бумам. Прычым, будаўніцтва жылых дамоў на месцы вайсковых частак будзе весці "кішэнная" фірма "Трайпл", гаспадар якой - вядомы бізнэсмэн Юры Чыж.





