9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя пратэсту супраць пабораў у турмах

4

Алесь Касач выйшаў сёньня на Кастрычніцкую плошчу Менска з плякатам, каб зьвярнуць увагу ўладаў на сваволю супрацоўнікаў шклоўскай папраўчай калёніі, але міліцыянты адразу ж выдалілі яго з плошчы.

Як паведаміў Алесь Касач “Радыё Свабода”, адміністрацыя шклоўскай калёніі рэгулярна патрабуе ад сваякоў пакараных пераводзіць грашовыя сродкі на рахункі калёніі. Апроч таго, сваякоў прымушаюць прывозіць у турму розныя рэчы на замову міліцыянтаў.

Мужчына заявіў, што пасьля ягонай скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў на дзеяньні супрацоўнікаў шклоўскай калёніі пачаліся пагрозы яго сыну, які адбывае там пакараньне за бойку.

Алесь Касач заявіў, што выйшаў на плошчу, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на безабароннасьць грамадзянаў перад дзеяньнямі міліцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках