banner1 banner1 banner1

23.06.2008

Пяць гадоў таму памёр Васіль Быкаў (Фота) важная навіна 2

0:25, — Культура

22 чэрвеня было пяць гадоў, як сышоў з жыцця беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Сёння кнігі пісьменніка ў Беларусі не перавыдаюцца, фільмы пра яго жыццё і творчасць - забаронены.

Апошнія гады праз нязгоду з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі пісьменнік жыл за мяжой. Спачатку ў Фінляндыі, пасля ў Нямеччыне, потым, з асабістага запрашэння драматурга і экс-прэзідэнта Вацлава Гаўла, у Чэхіі.

Ён прыляцеў у Менск 23 траўня. 9 траўня быў шпіталяваны ў анкалагічны цэнтр у Бараўлянах. 22 чэрвеня ў 20 гадзін 30 хвілін лекары засведчылі смерць.

Развітацца з Васілём Быкавым 25 чэрвеня да Дома літаратара прыйшлі тысячы людзей. Пасля таго, як сваякі пісьменніка папрасілі прыбраць афіцыйны чырвона-зялёны сцяг, а сын Быкава Сяргей накрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сцягам, афіцыйная камісія па арганізацыі пахавання на чале з міністрам культуры Леанідам Гулякам пакінула будынак. Тысячы людзей былі на цырымоніі развітання. Труну ад Дома літаратара да плошчы Якуба Коласа неслі на руках.

Сёння Беларусі нестае Быкава. "У несвабодны таталітарны час шмат хто думае, што пайсці на канфармізм, на ўгоду з сумленнем - гэта ўсё ненадоўга, гэта ўсё можна пасля выправіць – вялізная аблуда. Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем". Гэтыя словы Васіль Уладзіміравіч сказаў незадоўга перад смерцю ўжо ў чарговым сваім выгнанні.

Кнігі пісьменніка ў Беларусі не перавыдаюцца, фільмы пра яго жыццё і творчасць - забаронены. Беларускія ўлады дагэтуль ігнаруюць прапановы грамадскай камісіі, адмыслова створанай, каб ушанаваць памяць народнага пісьменніка. Прапановы ўшанаваць памяць Быкава праз менаванне яго імем вуліцаў ці ўстановаў выказваліся ў розных гарадах Беларусі. Менскія ўлады адмовіліся пераназваць праспект Дзяржынскага ў праспект Васіля Быкава. Гарадзенскі гарвыканкам адмовіўся задаволіць просьбу месцічаў і назваць бульвар Ленінскага камсамола ці вуліцу Свярдлова імем пісьменніка...

Напісаць каментар (2)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: