9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы ацэніць новы беларускі закон аб СМІ

Рада Еўропы вызначыць, наколькі адпавядае міжнародным стандартам новы беларускі закон аб СМІ. Пра гэта было заяўлена 24 чэрвеня ў Страсбурзе на паседжанні падкамітэта па медыях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Сябры падкамітэта прынялі да ўвагі пратакол і рэзалюцыю канферэнцыі па дэмакратызацыі СМІ у Беларусі, якая ладзілася ў Варшаве 6 і 7 чэрвеня.

Прадстаўнік ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", сябра Рады БАЖ Андрэй Аляксандраў, прысутны на паседжанні, выказаў заклапочанасць перспектывамі прыняцця новага закона аб СМІ у Беларусі.

На думку ГА "БАЖ" пэўныя палажэнні законапраекта могуць значна ўскладніць рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян Беларусі на свабоду слова, пагоршыць умовы дзейнасці СМІ і журналістаў у краіне.

Эксперты ГА "БАЖ" лічаць, што прапанаваны закон аб СМІ супярэчыць Канстытуцыі і іншым законам Беларусі, а таксама яе міжнародным абавязанням.

Як адзначыў у часе паседжання кіраўнік падкамітэта ПАРЕ па медыях Эндру Макінтош, Рада Еўропы можа зладзіць экспертызу адпаведнасці новага беларускага закона міжнародным стандартам.

Як паведаміў сп. Макінтош, на паседжанне быў запрошаны дэпутат "палаты прадстаўнікоў" "нацыянальнага сходу" Беларусі Анатоль Красуцкі, які цяпер у Страсбурзе на сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Аднак Красуцкі ад запрашэння адмовіўся

У часе паседжання таксама згадвалася, што экспертызу законапраекта ўжо зладзіла Бюро Прадстаўніка па пытаннях свабоды СМІ АБСЕ. Эксперты гэтай арганізацыі выказалі мноства крытычных заўваг, датычных законапраекта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках