banner1 banner1 banner1

25.06.2008

Пугачова не едзе на «Славянскі базар» у Віцебску з салідарнасці з Кіркоравым 14

11:11, — Культура

Ала Пугачова адмовілася выступаць на "Славянскім базары" нібыта таму, што арганізатары не запрасілі ў Віцебск яе экс-мужа Філіпа Кіркорава.

Упершыню за 17-гадовую гісторыю міжнароднага фэсту Дзень Украіны апынуўся пад пагрозай зрыву. Украіна чамусьці не заяўлена ў афішы, дзе пазначаны ўсе канцэрты, паведамляе сайт NEWSmusic.Ru.

Міжнародны фэст мастацтваў "Славянскі базар" сёлета будзе праходзіць з 10 па 17 ліпеня. Асноўная дзея адбудзецца на галоўнай пляцоўцы горада - у адноўленым Летнім амфітэатры. Квіткі на канцэрты ўжо цяпер прадаюцца поўнай хадой. Самыя дарагія (пад 200 грыўняў) на гала-канцэрт з удзелам папулярнага гумарыста Максіма Галкіна. Прынамсі, ён пакуль не аспрэчыў свайго ўдзелу ў фэсце, як гэта зрабілі Ала Пугачова і Земфіра.

Фэст яшчэ не пачаўся, а скандалы вакол яго ўжо набіраюць моц. Інфармацыйныя агенцтвы Беларусі паведамілі, што адмысловай госцяй адкрыцця "Славянскага базара" сёлета стане сама Ала Пугачова. Больш за тое, паведамлялася, што зорка дасць у Віцебску сольны канцэрт. І вось за два тыдні да фэсту Прымадона заявіла, што нагі яе на "Славянскім базары" не будзе. Кажуць, Ала Барысаўна рэзка змяніла свае планы, бо ўгневалася на арганізатараў фэсту. Нібыта за тое, што яны не запрасілі яе былога мужа Філіпа Кіркорава. Яго гэты факт пакрыўдзіў і абурыў. Бо летась Філіп быў прадзюсарам на "Еўрабачанні" маладога беларускага спевака Змітра Калдуна, які не толькі прабіўся ў фінал, але і ўвайшоў у дзесятку лепшых.

Па чутках, у раскрутку свайго пратэжэ Кіркораў уклаў 500 тысяч еўра. Але вярнуць гэтыя грошы Філіп не змог. Не вядзецца ўжо пра ганаровыя званні. Цяпер Кіркораў з Калдуном не працуе і лічыць за лепшае не згадваць пра леташнюю супрацу.

- Некалькі месяцаў таму мне затэлефанаваў віцэ-прэм'ер Беларусі, які пераказаў запрашэнне прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі на адкрыццё "Славянскага базара", - распавёў "Фактам" Філіп Кіркораў. - Пасля гэтага званка больш ніякіх запрашэнняў не было. Хутчэй за ўсё, іх ужо не будзе. А сам напрошвацца я таксама не збіраюся. Хоць усё ведаюць маё стаўленне да Беларусі і "Славянскага базара". Я пакідаю гэта на сумленні арганізатараў фэсту. Усё ж такі за запрашэннем прэзідэнта мусілі рушыць услед нейкія дзеянні аргкамітэта.

Свой выступ у Віцебску з невядомых прычынаў адмяніла і ўлюбёніца Пугачовай Земфіра. Не будзе і Валерыя Лявонцьева. Зоркі першай велічыні стаміліся ад некамфортных умоваў "Славянскага базара". Вядома, што тут іх райдэры фізічна не могуць быць выкананы. Хоць арганізатары імкнуцца з усяе моцы. Побытавыя патрабаванні і кулінарныя схільнасці зорак задавальняюцца ў магчымых межах. Як кажа дырэктар фэсту Радзівон Бас, часам пажаданні зорак бываюць смешнымі і ўдаванымі. Гэта датычыць ложкаў, колеру аўтамабіля і нават яго нумара. Са словаў Радзівона Баса, у беларускіх эстрадных дзіваў за апошнім часам стала модным капіяваць райдэры сваіх замежных калегаў. Адной з абавязковых прыкметаў "зорнасці" чамусьці лічыцца ўжыванне морапрадуктаў.

Традыцыйна ў рамках "Славянскага базара" адбудзецца конкурс дзіцячай і эстраднай песні, Дні культуры Беларусі, Расеі і Украіны. На афіцыйным сайце фэсту ўжо даўно размясцілі афішу, у якой пазначаны ўсе канцэрты. Вось толькі Дня Украіны ў гэтым спісе няма. Хто з украінскіх спевакоў будзе выступаць у Віцебску, пакуль не вядома. У адзін з дзён запланаваны канцэрт груп "ТIК" і "Мандри". Адзінай украінскай зоркай, якая будзе ўдзельнічаць у адкрыцці фэсту, заяўлена Ані Лорак. Яна ж выступіць і ў ноч "Еўрафеста" - на канцэрце, прысвечаным "Еўрабачанню". Разам з Лорак на сцэну выйдуць пераможца конкурсу Дзіма Білан, армянская ўдзельніца Сірушо і шведка Шарлот Пэрэлі.

Напісаць каментар (14)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: