У Беларусі можа быць абвешчана новая амністыя
3- 25.06.2008, 11:47
Міністэрства ўнутраных справаў неўзабаве будзе хадайнічаць наконт аб'явы чарговай амністыі, прымеркаванай да ўгодак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"МУС неўзабаве будзе хадайнічаць перад дзяржавай наконт аб'явы чарговай амністыі для асобаў, зняволенных за нецяжкія злачынствы", - сказаў міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў на брыфінгу ў Менску. Ён адзначыў, што амністыя будзе прымеркавана да ўгодак вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае "Інтэрфакс".
"Калі сыходзіць з вынікаў нядаўняй амністыі, праз якую на волю выйшлі некалькі сотняў асуджаных за нецяжкія злачынствы, то яны (вынікі - "ІФ") станоўчыя", - сказаў У.Навумаў.
Са словаў міністра, выйсце на волю амніставаных паўплывала на іншых зняволеных, таксама асуджаных за нецяжкія злачынствы. "Яно (выйсце - "ІФ") заахвоціла іх пачаць працу над пагашэннем уласных абавязкаў перад дзяржавай і пацярпелымі", - канстатаваў міністр унутраных справаў.