Украінскія СМІ: У пятніцу ва Украіну можа прыехаць Лукашэнка
10- 25.06.2008, 12:59
Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Украіну для сустрэчаў з уладамі 27 чэрвеня. Пра гэта «Українським новинам» паведаміла інфармаваная крыніца ў амбасадзе Украіны ў Польшчы.
На іх думку, міністр замежных справаў Уладзімір Агрызка адмяніў запланаваны на 27 чэрвеня візіт у Польшчу ў сувязі з магчымым візітам Лукашэнкі ва Украіну. «Ён не мог быць адначасова ў двух месцах», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Суразмоўца дадаў, што не бачыць іншых прычынаў адмены візіту, акрамя гэтай.
Напярэдадні стала вядома, што Агрызка адмяніў запланаваны на 27 чэрвеня візіт у Польшчу. У амбасадзе паведамілі, што міністр адмяніў візіт у сувязі з неабходнасцю заняцца іншымі важнымі справамі.
У траўні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся правесці сустрэчу да 14 чэрвеня.
У лютым Беларусь звярнулася да Украіны з прапановай аднавіць экспарт электраэнергіі ў краіну.