Спыненая буйнейшая ў Беларусі Лукомльская ГРЭС
12
13:12, — Здарэнне
Буйнейшая ў Беларусі Лукомльская ГРЭС спыненая з-за ўзніклых на станцыі праблем, аб якіх улады нічога не паведамляюць.
"Спынена Лукомльская ГРЭС", - паведаміў "Інтэрфаксу" першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец, адказваючы на пытанне аб прычынах з перабоямі электраэнергіі ў сераду ў некаторых раёнах Беларусі.
Па ягоных словах, у сувязі з гэтым "уведзенае часовае абмежаванне" спажывання электрычнай энергіі.
У той жа час намміністра заявіў, што ніякіх сур'ёзных праблем гэта выклікаць не павінна. "Няма ніякай панікі, сітуацыя пад кантролем", сказаў Э.Таўпянец. "На аб'екце працуюць спецыялісты, і хуткім часам праблема будзе ліквідаваная", заявіў ён.
Як раней паведамляў "Інтэрфакс", у некаторых раёнах Беларусі была адключаная электраэнергія з-за праблем на Лукомльскай ГРЭС.
Напісаць каментар (12)





