Генпракурор сыйшоў ад адказу на пытанне аб лёсе зніклых апазіцыянераў
5
13:50, — Палітыка
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч ухіліўся ад адказу на пытанне аб зніклых без вестак апазіцыйных палітыках Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім, Юрыі Захаранкі і журналісце Зміцеры Завадскім.
На прэс-канферэнцыі, што прайшла сёння ў Менску, на прамое пытанне: «Як прасоўваецца справа аб зніклых без вестак Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім, Юрыі Захаранкі і Зміцеры Завадскім?» Васілевіч цынічна заявіў, што 99% зніклых у рэшце рэшт аб’яўляюцца самі, піша "Народная воля".
«Пытанне аб пошуку зніклых без вестак – адно з галоўных для нас, – адказаў ён. -- Мы яго разглядалі на міжведамственнай камісіі, і вернемся да яго ў пятніцу. Але хачу адзначыць, што за апошнія пяць ці сем год знікла без вестак 48 тысяч людзей. З іх 99 адсоткаў у рэшце рэшт аб’явіліся самі. Хаця гэтыя лічбы варта ўдакладніць… Але, безумоўна, гэтае пытанне ў полі зроку пракуратуры».
Нагадаем, што міжнародная супольнкасць падазрае ў дачыненні да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, экс-кіраўніка МУС Юрыя Сівакова і камандзіра спецназа ўнутраных войск Дзмітрыя Паўлічэнку.





