9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак нерухомасці ў Беларусі адзін з самых «непразрыстых»

Рынак нерухомасці Беларусі ўпершыню быў уключаны ў даследаванне рэйтынгу празрыстасці сусветнага рынка нерухомасці і нараўне з такімі краінамі як Судан, Алжыр, Камбоджы і Сірыя быў прызнаны адным з самых «непразрыстых» у свеце.

Тым часам, у даследаванні Global Real Estate Transparency Index, праведзеным кансалтынгавай кампаніяй Jones Lang LaSalle і яе падрадзяленнем па кіраванні міжнароднымі інвестыцыямі LaSalle Investment Management, адзначаецца, што рынкі, якія развіваюцца, за мінулы год значна палепшылі свае паказчыкі празрыстасці ў сферы нерухомасці, паведамляе prian.ru

Рынкі Беларусі, Судану, Алжыра, Камбоджы і Сірыі патрапілі ў дадзены рэйтынг упершыню і былі прызнаныя «непразрыстымі». Іншыя новыя краіны ў спісе – Бахрэйн, Балгарыя, Эстонія, Латвія, Харватыя, Абу-Дабі і Літва – аднесеныя да катэгорыі «напаўпразрыстых», а Аман, Катар, Марока, Кувейт, Пакістан і Казахстан знаходзяцца ў зоне дзяржаваў з «нізкай празрыстасцю» рынкаў нерухомасці.

У 2008 годзе Дубай, Румынія, Украіна і Расея прадэманстравалі самыя значныя паляпшэнні ў параўнанні з 2006 г.

Самыя жа лепшыя паказчыкі адзначаныя ў Канады, Аўстраліі і ЗША. Канада здолела заняць першае месца дзякуючы даданню новых пераменных, што маюць дачыненне да якасці і частаты адзнакаў рынка, празрыстасці выдаткаў на абслугоўванне і фінансавай празрыстасці.

Паніжэнне паказчыкаў празрыстасці рынка нерухомасці было адзначанае толькі ў Венесуэле, што шмат у чым з'явілася вынікам зменаў у нормах заканадаўства і новай палітыкі падаткаабкладання замежных інвестараў.

Такія краіны як Аргентына, Грэцыя, Інданэзія і Пяру працягваюць дэманстраваць нізкія паказчыкі сваіх рынкаў нерухомасці, нягледзячы на павелічэнне аб'ёмаў гандлю з іншымі краінамі.

Топ-10 самых празрыстых рынкаў нерухомасці выглядае наступным чынам:

1. Канада – 1,17

2. Аўстралія – 1,20

3. ЗША – 1,20

4. Новая Зеландыя – 1,21

5. Вялікабрытанія – 1,31

6. Нідэрланды – 1,33

7. Францыя – 1,34

8. Швецыя – 1,43

9. Бельгія – 1,48

10. Ірландыя – 1,52.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках