9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэла навучанне ў БДУ

13

Кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў наступным навучальным годзе павялічыцца.

Аб гэтым паведаміў 27 чэрвеня ў часе онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі рэктар БДУ Васіль Стражаў.

Ён адзначыў, што "кошт вызначаецца з адпаведнага ўказу Лукашэнкі". "Кошт змяняецца штогод з адной простай прычыны - улічваецца інфляцыя. Міністэрства эканомікі прагназуе паказнікі на інфляцыю. Напрыклад, калі інфляцыя плануецца пад 8%, то кажуць, што мы можам падвысіць плату за навучанне на 6%", - сказаў В.Стражаў.

Аднак, з ягоных словаў, "платнае навучанне ў ВНУ і, у прыватнасці, у БДУ у поўным сэнсе гэтага слова адсутнічае". "У мінулым навучальным годзе дзяржава для навучання аднаго студэнта ў БДУ выдаткоўвала 2 тысячы 750 даляраў. У нас студэнт, які навучаецца на платным, у сярэднім плаціць 1 тысячу 350 даляраў. Атрымліваецца, што гэта толькі часткова платна", - заявіў рэктар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках