banner1 banner1 banner1

30.06.2008

Менск ачысцяць ад «Жыгулёў», «Запарожцаў» і «Масквічоў» 4

11:32, — Аўто

ДАІ і камунальныя службы горада прыступілі да ачысткі горада ад непрыдатных аўтамабіляў.

Праца ладзіцца на падставе рашэння Мінгарвыканкама "Аб арганізацыі працаў па вызначэнні ўласнікаў кінутых ці іншым чынам пакінутых тымі транспартных сродкаў і прызнання транспартных сродкаў нічыйнымі", піша "Інтэрфакс".

Арганізацыям Менска, якім зямельныя ўчасткі дадзены ў карыстанне, уласнасць, арэнду для эксплуатацыі і абслугоўвання жылых дамоў, рэкамендавана ладзіць абследаванні замацаваных тэрыторый з мэтай выяўлення кінутага, доўгі час неэксплутаванага, разкамплектаванага транспарту.

Пры немагчымасці вызначэння ўласнікаў кінутых транспартных сродкаў працоўная група адміністрацыі раёна падае зыскавую заяву ў суд аб прызнанні кінутых транспартных сродкаў нічыйнымі з мэтай далейшай перадачы апошніх у камунальную ўласнасць Менска.

Менчукі, у якіх ёсць непрыдатныя аўтамабілі, могуць не чакаць ДАІ і камунальныя службы, а самастойна здаць іх на ўтылізацыю. Як паведамілі ў ДАІ Менска, "жалеззе прымаюць на палігонах цвёрдых бытавых адкідаў "Паўночны", "Прудзішча" і "Новы Трасцянец". Для таго, каб самастойна ўтылізаваць аўтамабіль, прыватная асоба мусіць зняць яго з уліку ў ДАІ і падаць заяву ў ЖЭС аб вывазе на сметнік.

У ДАІ таксама паведамілі, што "аснову сталічнага жалеззя складаюць "Жыгулі", "Запарожцы". "Масквічы" 20-30-гадовай даўніны. Але ёсць і імпартныя аўтамабілі, увезеныя ў краіну на пачатку 90-х".

Напісаць каментар (4)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: