banner1 banner1 banner1

30.06.2008

Парсюкевіча могуць перавесьці ў Менск. Палітвязень схуднеў на 20 кілаграм 2

18:04, — Палітыка

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС не выключаюць, што палітвязьня шклоўскай турмы Сяргея Парсюкевіча перавядуць у менскую калёнію.

30 чэрвеня з палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам у шклоўскай турме сустрэлася ягоная жонка Натальля Парсюкевіч. Іх размова доўжылася дзьве гадзіны. Натальля Парсюкевіч вылучыла дзьве асноўныя навіны з турэмнага жыцьця свайго мужа: гэта прэсінг на яго ў шклоўскай турме з боку адміністрацыі і тое, што Сяргея Парсюкевіча зьбіраюцца пераводзіць у менскую турму, паведамляе “Радыё Свабода”.

Натальля Парсюкевіч кажа пра прыклады тэндэнцыйнага стаўленьня да свайго мужа з боку адміністрацыі:

Сочаць за ім, увесь час правяраюць, абшукваюць, быццам шукаюць, за што даць яму пакараньне. Сяргей прывёў такі прыклад: ідуць два атрады на працу, афіцэр спыняе і правярае, ці ідзе сярод іншых Парсюкевіч. Там і забойцы, і крымінальнікі, але такая звышпільнасьць чамусьці толькі адносна яго”, - кажа Натальля Парсюкевіч.

Сяргей Парсюкевіч стараецца ні ў чым не парушаць парадку, каб не даваць падставы для спагнаньняў.

Паводле Натальлі Парсюкевіч, яе муж напісаў заяву на перавод яго ў менскую турму. Калі гэта можа адбыцца, жанчыне невядома.

Намесьнік начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Юры Баранкоў пацьвердзіў зьвесткі пра тое, што Сяргея Парсюкевіча могуць перавесьці ў Менск.

Такая заява ад яго была, як ад былога супрацоўніка праваахоўных органаў. Калі пацьвердзіцца тэндэнцыйнае стаўленьне да яго з боку іншых асуджаных, магчыма, задаволім яго заяву”, - кажа чыноўнік МУС.

Натальля Парсюкевіч таксама паведаміла, што яе муж казаў пра дрэннае харчаваньне ў шклоўскай калёніі: кормяць кашамі бязь мяса, няма вітамінаў.

З часу арышту муж схуднеў ледзь не на 20 кіляграм, ужо пасьля суду схуднеў гэтак, што засталіся толькі скура ды косткі,” — кажа Натальля Парсюкевіч.

Аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча арыштавалі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. У час адбыцьця адміністратыўнага арышту ў турме на Акрэсьціна ён быў зьбіты супрацоўнікам турмы Дулубам, але той, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў у перавышэньні паўнамоцтваў сам абвінаваціў палітвязьня ў зьбіцьці. У судзе віна Парсюкевіча не была даказаная, але нягледзячы на гэта ён быў пакараны на 2,5 года зьняволеньня.

Сваёй віны палітвязень не прызнае. Ягонага вызваленьня патрабуюць Еўразьвяз і ЗША.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта05.12.0806.12.08
EUR2 729.672 784.30
USD2 174.002 180.00
RUB77.7677.60

Ці падвысіцца ў 2009 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі?

Результаты

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8887)

1.12, 8:24, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (6429)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5977)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5860)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5812)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5534)

1.12, 11:50, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (5459)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Лукашэнка: «Усе, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць замененыя» (Абноўлена) (5110)

4.12, 16:55, — Палітыка

Конец сказки о белорусской стабильности (4974)

4.12, 9:52, Виталий Цыганков, «Газета.Ру» — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4969)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: