9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: «Лукашэнка не актуальны»

16

Артыкул пад такой назвай сёння выйшаў ў расейскай газеце «Ведамасці». Вядзецца пра нефармальны саміт СНД, на якім Дзмітрый Мядзведзеў правядзе двухбаковыя сустрэчы з калегамі.

У чацвер Дзмітрый Мядзведзеў выправіцца з візітам у Берлін, а пятніцу — суботу правядзе на нефармальным саміце СНД у межах XII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума.

Акцэнт будзе зроблены на эканамічную тэматыку, распавёў памочнік прэзідэнта Сяргей Прыходзька. Прыедуць усё 11 лідэраў СНД. У Мядзведзева запланаваны асобныя сустрэчы з усімі, апрача прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

З Назарбаевым Мядзведзеў сустракаўся 22 траўня ў часе візіту ў Астану. Пытанне аб сустрэчы з Лукашэнкам прапрацоўваецца, паведаміла крыніца ў крамлёўскай адміністрацыі: у кожным разе прэзідэнты пагутараць на паседжанні і ў часе абеду. Да таго ж, з Лукашэнкам 23 траўня сустракаўся прэм'ер Уладзімір Пуцін.

Лукашэнка спрабуе наладзіць кантакты з крамлёўскай адміністрацыяй, упэўнены менскі палітолаг Яраслаў Раманчук, але Масква паставіла яго перад выбарам: альбо ён уводзіць адзіны рубель, альбо з 2009 г. кошты на газ будуць падвышаныя, а ўмовы паставак нафты зробяцца больш жорсткімі.

Найскладанейшая гутарка атрымаецца з лідэрамі Украіны і Грузіі, прагназуе палітолаг Фёдар Лук'янаў. Танальнасць гутарцы з Кіевам надаў Мядзведзеў. У канцы траўня пасля заяваў Кіева аб нежаданні працягваць знаходжанне Чарнаморскага флота ў Севастопалі прэзідэнт Расеі затэлефанаваў прэзідэнту Віктару Юшчанку і асцярог ад аднабаковых рашэнняў. Па словах намесніка кіраўніка сакратарыята ўкраінскага прэзідэнта Аляксандра Чалага, апрача флота будзе абмяркоўвацца і ўваход Украіны ў НАТА.

З грузінскім прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі Крэмль рыхтуецца «да сур'ёзнай, але спакойнай гутаркі», кажа крамлёўская крыніца. Саакашвілі заяўляў, што яго хвалюе сітуацыя ў Абхазіі.

Канфлікт з Грузіяй небяспечны, але не смяротны, а праблемы з Украінай больш маштабныя, бо выкліканыя спробамі Кіева змяніць геапалітычную арыентацыю, падагульняе Лук'янаў.

З прэзідэнтам Малдовы Уладзімірам Вароніным Мядзведзеў абмяркуе Прыднястроўе, з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым — сітуацыю на Каўказе і Нагорны Карабах. А вось карабахская тэма не будзе цэнтральнай у перамовах з армянскім лідэрам Сержам Саркісянам, кажа крамлёўскі чыноўнік.

Перамовы з прэзідэнтам Туркменістана будуць прысвечаны газу, лічыць палітолаг Андрэй Грозін. З Туркменістанам зрыву абавязкаў па газе не было, адзначае крыніца ў Крамлі. Але Мядзведзеву давядзецца абмеркаваць, з якіх запасаў туркмены забяспечаць падвышаныя экспартныя абавязкі, дадае Грозін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках