9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад адмаўляецца плаціць за расейскі газ «напоўніцу»

4

Беларусь фармуе бюджэт 2009 года з разліку кошту на расейскі газ у межах $140 за тысячу кубаметраў. Такую заяву зрабіў учора прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі ў часе сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Ён паведаміў, што гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца 27 чэрвеня на чарговым паседжанні Савета міністраў "саюзнай дзяржавы". Трэба адзначыць, што сёлеташні бюджэт сфармаваны зыходзячы з кошту "блакітнага паліва" у $125 за тысячу кубаметраў, хоць з 1 красавіка кошт газу для краіны складае $128 за такі ж аб'ём.

Паводле чатырохгадовага кантракту на пастаўку і транзіт расейскага газу ў 2007-2010 гадах кошт газу для Беларусі ў 2008, 2009 і 2010 гадах складзе, адпаведна, 67, 80 і 90% ад еўрапейскага кошту за мінусам транспартных выдаткаў і экспартнай мыты на газ.

Пры гэтым у "Газпроме" ужо пацвердзілі ИТАР-ТАСС намер налета ўзняць кошт пастаўлянага ў краіну газу да $200.

У цэлым прыбытковая частка бюджэту Беларусі на 2009 год павялічыцца на 20% у параўнанні з цяперашнім паказнікам. "Параметры бюджэту на 2009 год закладаюцца зыходзячы з планаванага тэмпу росту ВУП не ніжэй чым у 110-112%, а таксама інфляцыі ў межах 9-11%", - адзначыў кіраўнік кабінета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках