banner1 banner1 banner1

6.06.2008

Уладзімер Мацкевіч: «Улады лічаць непатрэбнымі веды, якія вучаць чалавека свабодзе і правам»

10:07, — Палітыка

5 чэрвеня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі было прынятае канчатковае рашэньне: школьнікі будуць вучыцца 11 гадоў і пазбавяцца пераважна гуманітарных ведаў, якія Лукашэнка ўчора назваў “непатрэбнымі наслаеньнямі”.

Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, школа мусіць "пазбавіцца ад непатрэбных наслаеньняў, якія толькі ўскладняюць працэс атрыманьня ведаў".

Якія сапраўдныя матывы ў гэтым рашэньні перайсьці да 11-годкі? Чаму ў выніку пераменаў скарачаюцца найперш гуманітарныя прадметы? На пытаньні “Радыё Свабода” адказвае мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.

- Што стаіць за рашэньнем уладаў перайсьці да 11-гадовага навучаньня ў школе? Якія сапраўдныя прычыны гэтага рашэньня?

- Сапраўднымі матывамі былі, на маю думку, найперш бюджэтныя і эканамічныя чыньнікі. Да рэформы адукацыі трэба было пераходзіць пасьля пэўных эканамічных пераўтварэньняў і пасьля таго, як зьявілася магчымасьць і база для такіх дзеяньняў. Але, калі час прыйшоў, высьвятлілася, што падрыхтаваныя падыходы да рэформы занадта дарагія, і беларуская дзяржава ня можа іх сабе дазволіць. Таму рэакцыя Лукашэнкі і чынавенства была такая – урэзаць! І вырашылі «ўрэзаць» цэлы лішні год!

Але я з гэтай нарады вынес і такую думку: улады ўсьвядомілі сацыяльныя наступствы ліквідацыі рэформы адукацыі. Гэта іх занепакоіла, яны разумеюць, што могуць ня даць рады гэтым наступствам, таму, думаю, да гэтага пытаньня яшчэ будуць вяртацца, кропка не пастаўленая.

- Як вы ставіцеся да тых аргумэнтаў, што 12-годка набліжала Беларусь да эўрапейскай сыстэмы адукацыі?

- Я б паасьцярогся казаць, што «набліжала да эўрапейскай», бо гэта павярхоўная рэч. Галоўнае ў тым, чым занятыя гэтыя 12 гадоў. І ў гэтым сэнсе зьмест беларускай адукацыі цалкам не адпавядаў эўрапейскім стандартам, і ніякага набліжэньня па сутнасьці не было. Гэта было павярхоўнае набліжэньня – але ж вырашылі, што і гэтага ня трэба!

- Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, школа мусіць "пазбавіцца ад непатрэбных наслаеньняў, якія толькі ўскладняюць працэс атрыманьня ведаў". І вырашылі пазбавіцца такіх прадметаў як «Айчынная і сусьветная мастацкая культура», «Асновы бясьпекі і жыцьцядзейнасьці», «Музыка і выяўленчае мастацтва» ў старэйшых клясах. То бок пераважна гуманітарныя прадметы. У Беларусі і ў савецкі час асноўную ўвагу надавалі прыродазнаўчым і дакладным навукам, а гуманітарныя былі ў заняпадзе. Вяртаюцца да гэтага?

- Менавіта так. Бо гуманітарная падрыхтоўка, адукацыя – гэта небясьпечная для таталітарных рэжымаў рэч, бо яна вучыць чалавека свабодзе, каштоўнасьцям, правам. У гэтым не зацікаўленыя сёньняшнія ўлады. Гуманітарныя веды ўлады лічыць непатрэбнымі, – і найперш тыя веды, якія вучаць чалавека свабодзе і правам.

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: