У Літве адначасова ўзламаныя больш за 300 сайтаў
8- 1.07.2008, 10:25
У Літве невядомая група хакераў узламала некалькі сотняў інтэрнэт-сайтаў, запоўніўшы старонкі савецкай сімволікай.
Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў краіны, напады былі здзейсненыя на выходных. Хакеры размясцілі на сайтах малюнак сярпа і молата, а таксама пяціканцовай зоркі.
Прадстаўнікі ўладаў удакладнілі, што нападу падвергнуліся больш за 300 прыватных і дзяржаўных інтэрнэт-сайтаў, а проксі-серверы, з якіх заходзілі невядомыя, зарэгістраваныя на ўсходзе краіны. Сярод пацярпелых сайтаў - партал Вышэйшай камісіі па службовай этыцы і сайт кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі, перадае Associated Press.