«Ляпісы» адмовіліся спяваць за грошы «Единой России»
21
18:17, — Культура
Папулярны беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» адмовіўся выступаць у Маскве на фестывалі, фінансаваным праўрадавай партыяй «Единая Россия».
Як паведамляецца на афіцыйным сайце калектыва, у мінулую суботу высвятлілася, што фестываль "Mega Бит", што праходзіць ў Маскве ў рамках свята газеты "Московский комсомолец", спансуе крамлёўская партыя ўлады "Единая Россия".
Паколькі гурт "Ляпис Трубецкой" ніколі не ўдзельнічала ў палітычна ангажаваных мерапрыемствах, выступ "Ляпісаў" на фестывалі "Mega Бит" 29 чэрвеня 2008 года быў адменены, гаворыцца на сайце гурта.
Напісаць каментар (21)





