banner1 banner1 banner1

11.07.2008

Human Rights Watch заклікае генпракурора Васілевіча закрыць справу Андрэя Кіма

9:15, — Палітыка

26‑га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express‑поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «Працэсу 14‑ці» і справы палітвязня Андрэя Кіма.

Human Rights Watch выказвае заклапочанасьць у сувязі з арыштамі і прысудамі ў дачыненьні да моладзевых актывістаў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Па меркаваньні праваабаронцаў Андрэй Кім быў пакараны па палітычных матывах, піша “Наша ніва”.

«Андрэй Кім і асобы, якія праходзілі з ім па адной справе, сталі мішэньню занадта суворага судовага перасьледу з‑за іх грамадзянскай актыўнасьці. Мы лічым, што ўлады такім чынам паспрабавалі перасьцерагчы іншых актывістаў апазыцыі»

HRW заклікае Рыгора Васілевіча скарыстаць паўнамоцтвы ў інтарэсах перагляду крымінальнае справы супраць Кіма ды іншых асобаў «працэсу 14‑ці» с улікам гарантыі права на свабоду сходаў.

«Заклікаем Вас закрыць крымінальную справу ў адносінах да Андрэя Кіма, бо ён ужо быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці.»

Human Rights Watch — міжнародная нэйтральная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя з адзьдзяленьнямі па ўсім сьвеце

Моладзевы лідэр Андрэй Кім быў затрыманы на акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня і асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску (суддзя Алена Ільіна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі прадстаўнікі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта..

Напісаць каментар (0)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: