Усіх, хто быў на канцэрце 3 ліпеня, хочуць вылічыць па мабільніках
7
10:24, — Палітыка
Міліцыя запатрабавала ад аператараў мабільнай сувязі МТС і «Велком» звесткі аб усіх абанентах, хто прысутнічаў на канцэрце 3 ліпеня, дзе прагрымеў выбух.
Як паведамляе блогер reaktivny_puz, па атрыманых спісах людзей выклікаюць у РУЎС па месцы жыхарства, дапытваюць і бяруць адбіткі пальцаў. У анкеце, якую патрабуюць запоўніць, ёсць пытанні аб службе ў войску, прыналежнасці да незарэгістраваных арганізацыяў, аб знаёмстве з «чорнымі археолагамі» і г.д.
Нагадаем, што паводле афіцыйнай інфармацыі, на канцэрце 3 ліпеня прысутнічала каля паўмільёна чалавек.





