Загінуў гендырэктар РУП «Гомельтранснафта «Дружба». Афіцыйная версія -- утапленне
13
11:06, — Здарэнне
Па афіцыйнай версіі, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельтранснафта «Дружба» Аляксей Касцючэнка падчас рыбалкі патануў у Дняпры.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Рэспубліканскім таварыстве выратавання на водах (ОСВОД).
«Няшчасны выпадак адбыўся ў Брагінскім раёне ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Украінай. Па папярэдняй версіі, А.Касцючэнка, якому было 65 год, выпаў з маторнай лодкі падчас рэзкага павароту і не змог выбрацца на бераг», - паведамілі ў ОСВОД.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, «у цяперашні час па дадзенай справе пракуратура праводзіць праверку». «Не выключана, што ў загінулага, які ў лодцы знаходзіўся адзін, стала дрэнна з сэрцам», - адзначылі ў ОСВОД.
«Пустую лодку з берага ўбачылі мясцовыя жыхары і паведамілі выратавальнікам», - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.
Напісаць каментар (13)





