banner1 banner1 banner1

14.07.2008

Кантрабандысты пратаранілі аўтамабіль беларускіх памежнікаў 1

14:29, — Здарэнне

Кантрабандысты спрабавалі схавацца ад беларускіх памежнікаў, пратараніўшы іх аўтамабіль, а таксама прычыніўшы вайскоўцам целавыя пашкоджанні.

Як паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, брэсцкія памежнікі, якія працуюць на беларуска-украінскай мяжы, атрымалі інфармацыю аб тым, што зблізку межы адбываецца перагрузка кантрабандных тавараў з мэтай іх наступнай транспартоўкі ў Беларусь.

Аператыўная група выявіла два пазадарожніка без рэгістрацыйных знакаў, якія рухаліся ад мяжы ўглыб беларускай тэрыторыі.

Падчас затрыманняў адзін джып пратараніў памежны ЎАЗ і паспрабаваў схавацца, але беспаспяхова. Затрыманне прайшло без ужывання зброі, паведамляе БелТА.

"Кантрабандыст падчас затрымання аказаў супраціў, у выніку некалькім вайскоўцам кантрактнай службы нанесеныя лёгкія целавыя пашкоджанні, тэхнічныя пашкоджанні атрымаў аўтамабіль памежнікаў", - паведаміў А.Цішчанка ў інтэрв'ю "Інтэрфаксу".

Абодва аўтамабіля прыналежаць грамадзянам Беларусі. У адным з іх выяўлена 104 рулона тканіны.

Кантрабандысты затрыманыя і аформленыя як парушальнікі мяжы. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце здзяйснення дзеянняў, якія пагражалі жыццю і здароўю памежнікаў.

Напісаць каментар (1)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: