За пачак цвікоў менчуку пагражае 15 сутак арышту
13
8:57, — Крымінал
Менчук няўдала пажартаваў - прынёс у рэстаран скрынку. Скрынка была пераматаная скотчам, а да яе прымацаваныя дзіцячыя гадзінічкі.
Менчук пайшоў да свайго прыяцеля на дзень нараджэння ў забаўляльны комплекс «Журавінка». У падарунак купіў бутэльку віскі, пакаванне дробных цвікоў за 10 тысяч рублёў і паклаў усё гэта ў скрынку з-пад красовак. На ўваходзе ахова «Журавінкі» спыніла маладога чалавека.
- Скрынка была пераматаная скотчам, а да яе прымацаваныя дзіцячыя гадзінічкі, - растлумачыў «КП в Беларуси» ахоўнік забаўляльнага комплексу. - У святле апошніх падзей гэта выклікала падазрэнні. Тым больш што малады чалавек растлумачыў, што гэта бомба. Праўда, потым стаў апраўдвацца, што гэта проста падарунак сябру, жарт такі. Мы выклікалі нарад міліцыі. Бо з колюча-рэжучымі прадметамі наогул нельга да нас захадзіць. А тут яшчэ муляж выбухной прылады!
Хлопца адвезлі ў Цэнтральнае РУЎС Менска, дзе ён правёў усю ноч. На няўдалага жартаўніка склалі пратакол за «дробнае хуліганства». Пакаранне будзе вызначаць суд. Па гэтым артыкуле пагражае да 15 сутак арышту.
Напісаць каментар (13)





