9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэатры музкамедыі больш не спяваюць «Уладу далоў!»

8

У мюзікле "Рускі фантом", прэм'ерны паказ якога адбыўся ў менскім Тэатры музкамедыі, хор больш не спявае "Уладу далоў!", замест гэтага гучыць нейтральнае "Усё далоў!".

Адна з супрацоўніц тэатра распавяла “Еўрарадыё”, на якой падставе адбылася змена тэксту. "Наш дырэктар, які з'яўляецца і рэжысёрам гэтага спектаклю, пасля прэм’еры выклікаў спевакоў на рэпетыцыю і загадаў замяніць словы. Яны прарэпеціравалі сцэну "Узурпатар", і на ўчорашнім спектаклі ўжо спявалі інакш. Г. зн. словы "Уладу далоў!" былі замененыя на "Усіх далоў!".

Адзначым, што мюзікл у 2-х дзеяннях пастаўлены паводле рамана Аляксея Талстога "Гіпербалоід інжынера Гарына" кампазітарам Ігарам Левіным і драматургам Васілём Пучаглазавым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках