27 красавiка 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі «Басовішча»: перамог гурт «Tlusta lusta»

1

Увечары 19 ліпеня былі названыя ляўрэаты 19‑га фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча‑2008».

Шэсьць прызоў, заснаваных арганізатарамі і спонсарамі фэсту падзялілі між сабой тры гурты — TLUSTA LUSTA з Горадні, SPITA/Ь Fзь Менску і ГЛЮКІ з Магілёву. Гарадзенцы атрымалі асноўны прыз — бясплатны запіс альбому.

Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 6 гуртоў. Яшчэ тры ўдзельніка так і не дабраліся да Гарадку праз праблемы з візамі. Ляўрэатаў вызначала журы ў наступным складзе: Ілона Карпюк (арганізатар «Басовішча» у 2003‑2006 гг.), Слава Корань, Бобан (Zero‑85) i Зьміцер Вайцюшкевіч.

TLUSTA LUSTA — ляўрэаты 1‑ай прэміі — аднойчы ўжо прабіваліся праз адборачны тур на «Басовішча». Але тады, у 2004 годзе, яны ня здолелі выступіць на фэстывалю, бо аднаго з удзельнікаў каманды забралі ў войска. «Цалкам справядлівае рашэньне аддаць гэтаму гурту першае месца. Яны сапраўды вартыя таго», — адзначыў у інтэрвію сайту «Тузін Гітоў» адзін зь сябраў журы адборачнага туру да «Басовішча‑2008* і вядучы канцэрту Аляксандар Памідораў.

Для менскага гурта SPITA/Ь F выступ на фэстывалю быў сапраўднай падзеяй. Па‑сутнасьці музыкі ўпершыню выступалі на вялікай сцэне, але трымаліся вельмі ўпэўнена, паказаўшы надзвычайную музычную сьпеласьць.

ГЛЮКІ разглядаліся сярод патэнцыйных фаварытаў «Басовішча» яшчэ некалькі год таму, але толькі сёлета патрапілі ў лік удзельнікаў конкурсу. У самы бліжэйшы час яны прэзэнтуюць свой новы дыск пад назвай «Ідыятызм».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках