banner1 banner1 banner1

22.07.2008

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса важная навіна 33

15:46, — Палітыка

22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэгістры насельніцтва". Законам створаная прававая аснова для фармавання ў Беларусі адзінай сістэмы ўліку персанальных дадзеных грамадзян.

Акрамя таго, сістэмай будуць улічвацца таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне.

У рэгістры будуць аб'яднаныя існуючыя ў розных дзяржарганізацыях разрозненыя сістэмы ўліку фізічных асоб, што дазволіць "найбольш поўна забяспечыць рэалізацыю правоў і законных інтэрасаў грамадзян, скараціць перапіску і запыты арганізацый пры працы з грамадзянамі", -- адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

У рэгістр насельніцтва, паведамляе прэс-служба, будуць уключаныя персанальныя дадзеныя грамадзян: прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата і месца нараджэння і смерці, грамадзянства, сямейнае становішча, месца жыхарства, род заняткаў, падатковыя абавязанні і інш. Аб'ектыўна і аператыўна ідэнтыфікаваць фізічную асобу і яе грамадзянскі статус дазволіць ідэнтыфікацыйны нумар, унікальны для запісу ў рэгістры ў адносінах кожнага грамадзяніна.

Фармаванне рэгістра насельніцтва будзе ажыццяўляцца дзяржаўнымі арганізацыямі, ад грамадзян спатрабаванне якіх-небудзь дадзеных не прадугледжанае. "Кіраванне такім масівам канфідэнцыйнай інфармацыі ўскладзенае на распарадчыка рэгістра — Міністэрства ўнутраных спраў", — адзначаецца ў паведамленні.

Прэс-служба таксама падкрэслівае, што "стварэнне ў Беларусі рэгістра насельніцтва заснаванае на дадатным досведзе цывілізаваных замежных дзяржаў, якія ўжо стварылі або ўкараняюць адзіны банк персанальных дадзеных сваіх грамадзян, падобныя рэгістры функцыянуюць у больш за 60 краінах свету, гэта значыць амаль у кожнай трэцяй краіне".

Напісаць каментар (33)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26432)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6200)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5288)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4476)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4072)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3924)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3839)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3731)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3698)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3473)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: