banner1 banner1 banner1

23.07.2008

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? 14

17:40, — Палітыка

Яшчэ 27 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску надзвычайны і паўнаважаны амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес абяцаў, што Венесуэла падасць Беларусі крэдыт у 500 млн. даляраў ЗША.

Дыпламат заяўляў, што "у цяперашні час дакументы знаходзяцца на стадыі афармлення» і створаны Сумесны фонд развіцця, які складае 500 млн. даляраў, знаходзіцца ў "працоўным стане, функцыянуе і накіраваны на падтрыманне праектаў, якія выцякаюць з дамоваў, што былі падпісаныя паміж Венесуэлай і Беларуссю".

Аднак сёння па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам аб крэдыце нічога не паведамляецца. Афіцыйныя інфармагенцтвы рапартуюць толькі аб тым, што Лукашэнка і Чавес лічаць неабходным "умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, садзейнічаць развіццю шматпалярнага света і процідзейнічаць умяшанню ва ўнутраныя справы дзяржаў з боку трэціх краін".

"Прэзідэнты прынялі рашэнне паглыбляць супрацоўніцтва паміж двума краінамі ў энергетычнай сферы і развіваць праекты, рэалізуемыя сумесным прадпрыемствам "Петролера Беловенесолана" у Венесуэле", - гаворыцца ў сумесным камюніке, прынятым у Менску па выніках сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін.

У дакуменце адзначаецца, што перамовы "яшчэ раз прадэманстравалі супадзенне поглядаў на рашэнне праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца нашыя краіны ў іх імкненні да стварэння шматпалярнага света на аснове такіх прынцыпаў як салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемапавага". "Прэзідэнты з задавальненнем адзначылі высілкі ўрадаў абедзвюх краін, накіраваныя на абарону суверэнітэту і забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці на дабро народаў дзвюх дзяржаў", гаворыцца ў дакуменце.

У ім таксама падкрэсліваецца, што "бакі былі аднадушныя ў тым, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, навязванне звонку сацыяльна-палітычных мадэляў развіцця насуперак волі народаў, выкарыстанне палітыкі падвойных стандартаў уяўляюць відавочную пагрозу бяспекі любой нацыі".

І усё. Аб крэдыце ні слова.

Напісаць каментар (14)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Прыйшоў час паказаць сілу (4428)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (4368)

27.08, 19:01, — Грамадства

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4060)

27.08, 8:21, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3482)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3271)

26.08, 8:59, — Палітыка

«New Yorker»: СССР распался, но Россия беспощадно вторгается в Грузию, а Беларусью правит диктатор Лукашенко (3182)

24.08, 3:14, — Палітыка

Россию уже ничто не спасет (3117)

25.08, 10:53, — У свеце

Расейскі амбасадар зноў цісне на афіцыйны Менск (3106)

27.08, 16:39, — Палітыка

Таццяна Казыра адмовілася ад прапановы чыноўніка МЗС: «У Беларусі ў мяне цяжкае жыцьцё» (3084)

23.08, 15:41, — Грамадства

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (2883)

27.08, 12:10, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: