banner1 banner1 banner1

24.07.2008

Вяртанне да ўраўнілаўкі 11

9:09, — Грамадства

22 ліпеня газета "Савецкая Беларусь" апублікавала дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №15 ад 17 ліпеня 2008 года "аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі".

З 1 верасня 2008 года сярэдняя школа вяртаецца да савецкіх стандартаў: 11-гадовая адукацыя, шасцідзённы школьны тыдзень (складаецца з пяцідзённага вучэбнага тыдня плюс адзін дзень для правядзення з навучэнцамі спартова-масавых, фізкультурна-аздараўляльных, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах).

У агульнаадукацыйных установах могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі натуральна-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, вайскова-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартовай і іншай скіраванасці.

Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца перад пачаткам альбо па сканчэнні ўрокаў.

На I , II і III прыступках агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца спецыялізаваныя спартовыя класы.

Чыноўнікі не могуць нацешыцца: дзецям вярнулі роўныя магчымасці! Але пытанне ў такім разе найлагічней было б ставіць у іншай плоскасці: гэта роўныя магчымасці ці ўраўнілаўка? Паняцці няхай і вельмі падобныя па гучанні, але відавочна адрозныя па сутнасці.

Прэзідэнцкі дэкрэт camarade.biz каментуе сакратар Цэнтральнага Камітэта Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган:

-- Дэкрэт, які бярэ моц з 1 верасня ўжо 2008 года, ліквідуе ўсе класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў. Гэта значыць, што школьнікі, якія хацелі вывучаць той ці іншы прадмет глыбей, страчваюць такую магчымасць. Што мяне асабліва ўразіла: на першай, другі, трэцяй прыступках адукацыі захоўваюцца класы з паглыбленым спартовым ухілам. Спорт кладзецца ў аснову, ставіцца вышэй за матэматыку, літаратуру, мовы… Безумоўна, беларусы павінны расці здаровай нацыяй, але ці такім коштам?..

Чыноўнікі ў каментарах падобныя голас у голас: дэкрэт стварае роўныя ўмовы для атрымання адукацыі. Раней давалі дзецям атрымліваць адукацыю ў класах з паглыбленым вывучэннем прадметаў. Цяпер "ствараюць" роўныя ўмовы. Але якім чынам? - проста ўзялі ды панізілі планку адукацыі, падагналі ўсіх пад адзін капыл. Але ж патрэба ў адукацыі застаецца. Калі школьнік ужо вызначыўся са сваёй будучай прафесіяй, гэта значыць, што аднаму ці некалькім прадметам дзіця будзе надаваць найпершую ўвагу, будзе вывучаць іх не павярхоўна, а паглыблена. Адгэтуль робім выснову, што рэпетытарства забуяе.

Вядома, застаюцца факультатыўныя заняткі – ПЕРАД і ПАСЛЯ урокаў. Але як праводзяцца ў нас факультатыўныя заняткі - усім вядома. Таму выйсце адно: наймаць рэпетытара. І плаціць.

Я не думаю, што захаванне паглыбленых спартовых заняткаў і скасаванне класаў з паглыбленым вывучэннем іншых прадметаў - гэтае слушнае рашэнне. Асабліва з гледзішча будучыні краіны.

Напісаць каментар (11)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26374)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6190)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5273)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4470)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4063)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3915)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3831)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3722)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3680)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3467)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: