banner1 banner1 banner1

24.07.2008

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі: «Я прашу, каб мяне адпусцілі!» 12

9:35, — Палітыка

Вядома, што некаторы час таму першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў перанёс складаную аперацыю на сэрцы. Аднак аперыраваўся высокапастаўлены чыноўнік не ў Беларусі, а ў Расіі. Чаму?

На гэтае пытанне "Народная воля" папрасіла адказаць самого чыноўніка.

"Справа не ў тым, што я не давяраю беларускім медыкам, — сказаў Рубінаў. — У нас вельмі добрыя ўрачы. Мне рабілі аперацыю не проста на сэрцы, але і адначасова на нырцы. А ў гэты час якраз у кардыялагічным цэнтры рамонт быў, і ўмоў для такой аперацыі, якая патрабуе нашмат болей часу, тут не было. Зараз яны ёсць. Таму сёння я б нікуды не з'язджаў".

У красавіку гэтага года Анатолю Рубінаву споўнілася 69 гадоў. Некаторыя кажуць, што акадэмік Рубінаў ужо даўно на добры лад павінен быў бы сысці са сваёй пасады — саступіць дарогу маладым і амбіцыёзным чыноўнікам.

Анатоль Мікалаевіч кажа, што яго не крыўдзяць падобныя выказванні.

"Мяне гэта не толькі не крыўдзіць, я прашу, каб мяне адпусцілі! — сказаў ён "Народнай волі". — Аднак пакуль лічыцца, што патрэбны, напэўна. Буду патрэбны — буду працаваць. Не буду — сыду. У мяне, ведаеце, кар'ерных памкненняў, нейкіх планаў на высокую кар'еру няма — уся мая кар'ера ўжо ззаду (я маю на ўвазе ў першую чаргу навуковую дзейнасць). І там, калі я патрэбны, я, канешне, яшчэ папрацую. Калі не, альбо трэба насамрэч маладым дарогу саступіць — ніякіх пытанняў. У мяне шмат захапленняў, і я зусім не буду пакутаваць, нават калі не буду працаваць. Я захапляюся і літаратурай, і фатаграфіяй, і музыкай, і іншым. Таму ў гэтым сэнсе ў мяне ніякіх праблем няма..."

Дарэчы, спадар Рубінаў не стаў удакладняць, колькі разоў ён прасіўся ў адстаўку...

Напісаць каментар (12)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26414)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6197)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5284)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4475)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4072)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3922)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3837)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3730)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3696)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3473)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: